Каляды ў Вільні

21.12.2024 13:00 - 20:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) данат у 5 еўра
 


У суботу, 21 снежня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці святкуюць Каляды.






Дата: 21 снежня

Час: з 13.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня



У праграме: 


13:00 — 14:00 — дзіцячы калядны кірмаш (дзеці могуць прадаваць вырабы, зробленыя сваімі рукамі)


14:00 — 14:30 — Батлейка 


14:30 — 15:30 — Супольны абед і традыцыйныя калядныя варожбы 

Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі. 

Тэма вечарыны — калядныя стравы народаў свету.

 Вы можаце прынесці традыцыйныя беларускія стравы, ці французскія, ці гішпанскія, а мо нават японскія ці габрэйскія.


15:30 — 16:00 — Калядаванне і гульні з Казой. 

Прыносьце пачастункі для Казы: цукеркі, печыва, яблычкі, арэхі, мандарынкі — Каза імі падзеліцца з дзеткамі на падвячорак.


 16:00 — 17:30 — Святочны канцэрт навучэнцаў Школкі і іх настаўнікаў


 17:30 — 18:00 — Прыйдзе ў госці святы Мікола! Гульні і падарункі пад ялінкай.


18:30 — 20:00 — Выступ Андрэя Хадановіча 


Апранайце штосьці ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі) ці калядныя касцюмы — казы, мядзведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г. д. Ці проста апранайцеся святочна.


Цягам імпрэзы дзеці (і дарослыя) могуць атрымаць невялічкія, але вельмі прыемныя падаруначкі.


 Таксама шукайце пад ялінкай падарункі ад патаемнага Міколы!



Удзел — рэкамендаваны данат у 5 еўра.







Вам можа быць цікава

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ