Канцэрт гурта LAUDANS

23.01.2018 18:30 - 18:30 Музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) ад 5 руб.

23 студзеня 2018 г.

18.30

вул. Янкі Купалы, 4

Квіткі: папярэдні продаж – 5 руб., у дзень канцэрта – 7 руб.

LAUDANS – гэта беларускі дуэт з Мінска, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энэргетыкай, харызмай і актуальнасцю.

“Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: “Хадзем з намі шляхам веры”. Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу – майго і твайго”.

Laudans існуе з 2013 г. За перыяд свайго існавання гурт выпусціў два альбомы: “Завысока заблізка” у 2014 г. і “Адзінства” у 2017 г. І таксама зроблена выданне альбома “Адзінства” на польскай і англійскай мовах.

Дуэт канцэртуе па гарадах Беларусі і Польшчы. Выступы арганізоўваюцца не толькі ў канцэртных залях, але таксама ў касцёлах, цэрквах, музеях, універсітэтах, школах, на адкрытых пляцоўках.

Актуальны склад:

Андрэй Лугін – вакал, рытм-гітара

Алёна Палачанская – сінтэзатар.

 

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ