Канферэнцыя «Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка» ў Міры і Мінску
10.09.2026 - 11.09.2026
11:30 - 16:00
------------
Бясплатнае
У чацвер і пятніцу, 10 і 11 верасня, у Мірскім замку і ў Мінску адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка».
У першы дзень будзе ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне ў Міры. У другі дзень абмеркаванне перамесціцца ў інстытут гісторыі Акадэміі навук у Мінску.
Вось трошку дакладаў з праграмы:
10 верасня:
- Дзмітрый Бубноўскі «Мірскі замак. Нераскрытыя таямніцы і нерэалізаваныя задумы»
-
Вадзім Кошман «Абарончыя збудаванні Менкі і Мінска на этапе ўзнікнення гарадоў»
-
Алег Дзярновіч «Першыя мураваныя рэгулярныя замкі ВКЛ: пытанні абарончага і палітычнага статусу»
-
Вольга Бароўская «Пытанне рээвакуацыі бібліятэчных збораў князёў Святаполк-Мірскіх у
-
1923‒1924 гг.»
11 верасня:
- Іна Калечыц «Узброенныя людзі ў графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы»
-
Андрэй Мяцельскі «Тапаграфічная структура Навагрудскага замка XII — сярэдзіны XIV ст.»
-
Валерыя Есіс «Парадныя даспехі вялікіх князёў і шляхты ВКЛ працы Кунца Лохнера Малодшага: мастацтва і дыпламатыя»
-
Юрый Копцік «Тапаграфія карціны «Бітва пад Оршай» і аднаго плана Аршанскай бітвы 1514 г. Параўнальны аналіз»
-
Андрэй Вашкевіч «Слонімская сінагога. Будаўнічая гісторыя помніка і перспектывы захавання»
-
Жанна Некрашэвіч-Кароткая «Помнікі дойлідства ў лацінамоўным эпасе Беларусі эпохі барока»
-
Аляксандр Яраш «Прыватныя войскі нясвіжскай галіны роду Радзівілаў у XVIII ст.: гістарыяграфія праблемы»
-
Анастасія Скеп’ян «Невядомыя лісты Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі»
Падрабязную праграму глядзіце па
спасылцы.
Працу секцый можна вольна наведаць у якасці слухача.
Месца:
-
Мірскі замак, вул. Чырвонаармейская, 2, Мір, Карэліцкі каён, Гарадзенская вобл.;
-
Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, Мінск