Канцэрт гуртоў «Бачу ўпершыню» і «Лепшы квас»

31.08.2017 19:00 - 20:00 "Арт Сядзіба" (пр. Машэрава, 18) 5

31 жніўня, у апошні дзень лета, адбудзецца канцэрт гуртоў «Бачу ўпершыню» і «Лепшы квас». Развітаемся з летам музычна, паэтычна і цёпла.

Дуэт «Бачу ўпершыню» існуе з 2013 года і складаецца з паэта Алеся Сьнега (тэксты, рэчытатыў) і музыкі Уладзіслава Лепяшынскага (вакал, гітара). Хлопцы спяваюць свае песні, якія палюбіліся многім, а таксама робяць адаптаваныя беларускамоўныя каверы на сусветна вядомыя хіты.

Гурт «Лепшы квас» заснаваны летам 2015 года і з таго часу паспяхова дае канцэрты як у Беларусі, так і за яе межамі. Музыкі граюць у стылі поп-рок, поп-панк, мова тэкстаў — беларуская.

31 жніўня «Лепшы квас» выступіць з адмысловай акустычнай праграмай, дзе будуць задзейнічаныя клавішы — незвычайны інструмент для творчасці гурта.

Канцэрт гуртоў «Бачу ўпершыню» і «Лепшы квас» адбудзецца 31 жніўня ў «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18).

 

Пачатак а 19-й.
Уваход: 5 рублёў.
Суполка імпрэзы «УКантакце».
Колькасць месцаў абмежаваная, запіс тут: https://vk.com/topic-151575567_37912286
Інфалінія: +37525 9969376.


Вам можа быць цікава

Выстава «Un-packing: Лакуны памяці» ў Варшаве

24.09.2025 18:00 - 26.10.2025 19:00 Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka (Plac Defilad 1)

Трэнінгі для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму ў Варшаве

05.10.2025 11:00 - 26.10.2025 13:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2)

ŠUMA ў Тбілісі

30.10.2025 (20:00 - 23:00) REVOLUTION (Baratashvili Bridge Pass)

ŠUMA ў Вільні

06.11.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ