Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя» ў Мінску

РТБД (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае
З 31 жніўня па 5 верасня ў Мінску адбудзецца Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя», які ладзяць Цэнтр беларускай драматургіі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Абяцаюць шмат спектакляў па творах беларускіх драматургаў, новых чытак п’ес і лекцый.

Тыдзень адкрыецца спектаклем «Вечар» паводле п’есы Аляксея Дударава.

Даследаванні пра чалавека і радзіму можна знайсці ў іншым спектаклі Тыдня — эксперыментальным праекце «МАЙ ХОМЛЭНД».

Нядаўнюю прэм’еру тэатра — спектакль «Хам» паводле аповесці Элізы Ажэшкі, якая двойчы была намінаваная на Нобелеўскую прэмію, — таксама можна будзе ўбачыць у рамках Тыдня.

Перад спектаклем «Хам» адбудзецца лекцыя «Беларуская драматургія XX стагоддзя і Эліза Ажэшка».

Апроч спектакляў, адбудуцца сцэнічныя чытанні п’ес, якія дазволяць прыхільнікам тэатральнага мастацтва пазнаёміцца з новымі творамі, актуальнымі для розных узростаў.

Са сцэны прагучаць «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай, «Чаму гэта важна» Юліі Млевы і «Самсон за дзвярыма» Аляксандра Савухі.

На некаторыя івэнты патрэбна набыць квіткі, на іншыя патрэбная і рэгістрацыя. Усё гэта, а таксама дакладную праграму шукайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ