Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 09:30 - 16:00 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У суботу, 29 жніўня, у Варшаве ладзяць камандную лабараторыю, прысвечаную Канстытуцыі.

Што такое Канстытуцыя? Гэта не сухі зборнік артыкулаў. Гэта не дэкарацыя для дыктатуры. Канстытуцыя — гэта нашая галоўная грамадская дамова, інструмент, які ствараецца для абароны нашай свабоды штодня.

  • Як мы можам у адказ абараніць новую Канстытуцыю?
  • Ці можа Канстытуцыя аб’яднаць нашае грамадства?
  • Як працуюць Канстытуцыі свету?
Пра ўсё даведаецеся. План такі:

Разбераце сусветны досвед: паглядзіце, як іншыя краіны будавалі свае Канстытуцыі і якія механізмы працуюць супраць свавольства ўлады.Папрацуеце з сапраўднымі дылемамі, акунецеся ў складаныя выбары, якія паўстаюць пры стварэнні Канстытуцыі:

  • Як не дапусціць узурпацыі ўлады?
  • Малая ці аб’ёмная Канстытуцыя?
  • Прадстаўнічая ці прамая дэмакратыя?
  • Адна ці двухпалатны парламэнт?
  • Ці ёсць месца для традыцый і гісторыі ў Прэамбуле?


Сфармулюеце інсайты: зробце свой выбар і вызначыце, якой мусіць быць Канстытуцыя дэмакратычнай Беларусі.

Чакаюць усіх, хто верыць, што дзеянне кожнага і кожнай мае значэнне для пабудовы дэмакратычнай Беларусі. 

Спецыяльная юрыдычная адукацыя непатрэбная — важна вашая гатоўнасць да супрацы і грамадзянская пазіцыя.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Спас у Суле

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ