Канцэрт Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra

28.04.2017 19:00 - 19:00 Кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) free donation
Час выходзіць з дамоў і сустракацца з сапраўдным жыццём! Час быць сапраўднымі, узнёслымі, смелымі ды гераічнымі! Час квітнець, час спяваць, час рабіць свет прыгажэйшым! А чаму?..

“Бо гэта вясна,
Яе не стрымаць,
І не падзецца нідзе
Ад сонечных промняў,
Ад тлуму і мар,
І сентыментальных надзей;
Бо гэта вясна,
Яе не спыніць,
Ёй трэба паўсюды паспець,
І хочацца верыць,
І хочацца жыць,
І сонцу насустрач ляцець!”

А значыць, самы час наведаць канцэрт самых рамантычна-эпічных у Беларусі музыкаў – Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra.

Чакаем усіх у кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 28 красавіка а 19-й гадзіне.

Квіткі – free donation (уваход вольны, а калі захочаце, то можаце нешта ахвяраваць музыкам на новыя струны).

Даведкі і замова столікаў – +37529 612-11-13
Fantasy Orchestra – гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з’яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як “фэнтэзі-рок”, альбо “менестрэль-рок”.

Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэт, музыка, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка “Міфатворчасць” (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Лаўрэат шматлікіх конкурсаў ды фестываляў у Беларусі ды па-за яе межамі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ