Канцэрт Ніно Катамадзэ і гурта «INSIGHT» у Гомелі

21.11.2014 18:30 - 21:00 ДК чыгуначнікаў (вул. Прывакзальная, 4) Бясплатнае

Упершыню ў Гомелі 21 лістапада на сцэне ДК чыгуначнікаў адбудзецца канцэрт Ніно Катамадзэ і гурта «INSIGHT».

Уся яе творчасць прасякнута грузінскім народным каларытам. Музычныя кампазіцыі Ніно – гэта ўнікальны кактэйль, які сумяшчае ў сабе элементы джазу, фанку, року і эстраднай музыкі. Многія гады Ніно сумесна з групай стварае шэдэўры, якія заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў па ўсёй планеце. Разумная і неверагодна прыгожая музыка спявачкі прымушае разважаць пра бясконцасць жыцця, абуджае запаветныя думкі, якія ў нашым мітуслівым жыцці заўжды адкладаюцца на далёкую паліцу. Кожнае выступленне Катамадзэ – гэта падзея для яе прыхільнікаў, таму што яна ніколі не паўтараецца. Ніно не любіць штампаў і заўсёды спявае ад усяго сэрца. Цудоўна імправізуючы, перадае ў песнях гледачам сваю моцную энергетыку.

На канцэрце «15 гадоў разам» Ніно Катамадзэ прадставіць свае лепшыя творы, напісаныя за гады творчага шляху. Цяпер спявачка шмат і паспяхова гастралюе, прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, выступае на прэстыжных сусветных сцэнах і выпускае свае альбомы на папулярных музычных лэйблах. Яе выступаў, якія праходзяць з бліскучым поспехам і пры поўным аншлагу, з нецярпеннем чакаюць гледачы многіх краін.

Пачатак канцэрту ў Гомелі ў 18.30.

newsgomel.by


Вам можа быць цікава

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Стэндап на мовах у Варшаве

13.09.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ