Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні

18.09.2026 10:00 - 14:00 Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60) Бясплатнае
У пятніцу, 18 верасня, у Вільні адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння паэткі і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Канферэнцыю адкрые спікер Сейма Юозас Олекас, а сярод выступоўцаў будуць літоўскія і беларускія палітыкі, навукоўцы і грамадскія дзеячы.

Канферэнцыя будзе складацца з дзвюх панэляў: у першай частцы канферэнцыі будуць згадваць мінулае — пра тое, як усё пачыналася. У другой пагавораць пра сённяшні дзень. 

На канферэнцыі акрамя гістарычных аспектаў будуць разглядацца і пытанні сацыяльнай справядлівасці, стаўлення да мігрантаў, адказнасці грамадства і дзяржавы, а таксама будуць гаварыць пра тое, якой павінна быць сучасная сацыял-дэмакратыя.

Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Майстар-клас па коніках-бірульках у Гомелі

19.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ