Канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве

22.10.2023 15:00 - 17:00 царква святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў 10/14) Бясплатнае
 


У нядзелю, 22 кастрычніка, у касцёле святога Аляксандра — новы канцэрт беларускіх музыкаў.




Дата: 22 кастрычніка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: царква святога Аляксандра, пл. Трох Крыжоў 10/14, Варшава 


У праграме — музыка Вольгі Падгайскай: струнны квартэт «Я ХАДЖУ ПА ЧУЖЫХ ДВАРАХ», а таксама п’есы для аргана сола. Струнны квартэт прагучыць упершыню ў канцэртным варыянце. 

Назва квартэта ўзятая з радка з верша беларускага паэта Андрэя Хадановіча «Вечны сюжэт».

Выступаюць:

Вольга Падгайская — арган

Анастасія Пятрова — скрыпка

Кузьма Папакуль — скрыпка

Паліна Горбач — віяланчэль

Радаслаў Яроцкі — альт


Падчас канцэрта можна будзе ахвяраваць на гуманітарныя мэты.

 Канцэрт стаў магчымы дзякуючы дапамозе ксяндза Вячаслава Барка. 

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ