Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 - 27.09.2026 19:00 - 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a) ад 90 злотых



26 і 27 верасня каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Варшаве спектакль «Наступны прыпынак» паводле твораў Камілы Цень. 


Галоўныя героі — звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна і яе верны памочнік Гаркавы — разблытваюць загадкавае забойства. 

Нуар мінскіх заводскіх ускраін і боль чалавечых трагедый, ненавязлівы гумар і стыль напружанай трасянкі перанясуць гледачоў у рабочыя мікрараёны сучаснага Мінска. 

Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў 

Мастачка-сцэнографка — Міла Гагенка 

У ролях: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў. 

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі. 


Квіткі коштам ад 90 злотых бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ