Павучы вечар «KANVA SHABASH» у Варшаве

19.10.2025 17:00 - 20:00 (Zgoda 11) 200 злотых

19 кастрычніка, у нядзелю, у Варшаве адбудзецца KANVA SHABASH, атмасферны майстар-клас па вырабе абярэга-павука з дызайнеркай Настай Васючэнка, заснавальніцай folk fashion брэнда KANVA.



Вас чакае медытатыўная, таямнічая дзея пры свечках і пад тэматычны плэйліст. 

Планы на вечар:

- Даведаецеся пра гісторыю паходжання павукоў і народныя звычаі
- Пазнаеміцеся з традыцыйнай тэхнікай пляцення і асаблівасцямі матэрыялу
- Змайструеце асабістага інтэр’ернага павука з саломкі 

Усё ў цудоўнай кампаніі, пад гарбатку, музыку і размовы. Усе матэрыялы прадастаўляюцца.

Кошт - 200 злотых. Па запіс звяртайцеся ў дырэкт.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ