Каруселі Сансары: вечар вершаў і музыкі ў Графіці

13.06.2021 20:00 - 20:00 Графіці (зав. Калініна, 16) Бясплатна

Вечар чэрвеньскай нядзелі — файны час, каб упрыгожыць сваё падарожжа на каруселі сансары пры дапамозе песень і вершаў.


Для вас зграюць і прачытаюць вершы:

DёSS — аўтар і выканаўца, які вельмі весела спявае страшныя песні. Поўная аддача, эмацыйны ўсплёск і вар’яцтва — забяспечаны.

Агнявіт — арганічны сінтэз з паганскіх загавораў, шаманскіх камланняў, сярэднявечнага алхімічнага сімвалізму, морысанаўскай псіхадэліі і лацінаамерыканскага постмадэрнізму.

Іван Салярыс — той, хто нырае ў шклянку на кухні, а вынырвае сярод караблёў, што накіраваліся ў Трою. Ўласнаручна выплавіў алфавіт. Усяго толькі функцыя цішыні.

Наста Жук — чароўная па сутнасці. Пра яе і напісаць, не памыліўшыся ні ў чым, вельмі цяжка — занадта шмат усяго ў ёй месціцца. З’ява інтэрнацыянальная. Ідзе, ляціць «куды цягне свабодны дух». Бязмежны гэты палёт.

Пачатак: 20:00
Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) Ратуша (вул. Ленінская, 1А)

Прэзентацыя кнігі «Руіны Беларусі» ў Лондане

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Аляксандр Баль у Штутгарце

16.05.2026 (18:00 - 20:00) Bischof-Moser-Haus (Wagnerstraße 35)

«Жывая бібліятэка» ў Вільні

23.05.2026 (12:00 - 16:00) бар Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ