Казкі Вільгельма Гаўфа ў Берасці

17.07.2015 18:00 - 20:00 КЦ "Грунтоўня" (вул. Дзяржынскага 14) Бясплатнае

Вядомыя нам з дзяцінства казкі “Каліф-бусел”, “Маленькі Мук”, “Карлік Нос”, “Халоднае сэрца”, а таксама менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе цяпер можна знайсці пад адной вокладкай.

На мінулым тыдні ў бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў самы поўны збор перакладаў нямецкага казачніка з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Кацярыны Дубовік. 17 ліпеня з выданнем змогуць пазнаёміцца наведвальнікі КЦ Грунтоўня (Берасце, вул. Дзяржынскага 14). Пачатак імпрэзы — у 18.00. Сустрэча арганізуецца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

З прэзентацыяй кнігі да нас завітаюць укладальніца зборніку, літаратурны крытык Ганна Янкута разам з адным з перакладчыкаў казак Ігарам Крэбсам.

Апроч зборніка перакладаў вы зможаце пазнаёміцца і з іншымі выданнямі Бібліятэкі часопіса “Прайдзісвет”.
Прыходзьце і запрашайце сяброў!

Падрабязней пра кнігу чытайце тут.

 


Вам можа быць цікава

Шпацыр "Віленскія валянцінкі: рамантычныя гісторыі Вільні" ў Вільні

14.02.2026 (13:00 - 15:00) паведамяць па рэгістрацыі, (паведамяць па рэгістрацыі,)

Света Бень у Фельбаху

14.02.2026 (17:00 - 19:00) (Wilhelm-Pfitzer-Straße 28,)

Nürnberg у Празе

14.02.2026 (19:30 - 21:30) Café V lese (Krymská 273/12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ