Беларуская Рада культуры абвяшчае кампанію ў падтрымку знакавага беларускага даследчыка і актывіста, у якога дыягназавалі пухліну мозгу.

Аднак амбітныя планы і задумы прыйшлося паставіць на паўзу. Пры канцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу. Дыягназ аказаўся вельмі цяжкім — злаякасная гліабластома. У снежні была праведзеная складаная нейрахірургічная аперацыя, пасля якой Юрась сутыкнуўся з глыбокай афазіяй — стратай маўлення і пісьма, а таксама з парушэннем функцый правай рукі. Цяпер яму неабходная працяглая неўралагічная і лагапедычная рэабілітацыя.
Адначасова наперадзе як мінімум шэсць курсаў хімія- і радыётэрапіі. Гэта патрабуе вялікіх фізічных сіл і значных фінансавых выдаткаў. Увесь фінансавы цяжар ляжыць на сям’і, даходы якой несувымерныя тратам на лячэнне і рэабілітацыю.
Таму мы звяртаемся з просьбай аб падтрымцы. Кожны ўнёсак мае значэнне і дапаможа Юрасю засяродзіцца на барацьбе за жыццё і аднаўленні.
Мэта збору — 15 000 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на кансультацыі спецыялістаў, рэабілітацыю (фізіятэрапеўт і нейралагапед), медыкаменты, якія спадарожнічаюць асноўнаму лячэнню і патрэбныя для аднаўлення падчас і паміж складанымі курсамі хімія- і радыётэрапіі.
Для гэтых патрэбаў Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак. Усе сродкі, якія паступяць на яго — будуць перададзеныя непасрэдна Юрасю і Насце, без % і камісій на абслугоўванне.
Юрась Юркевіч на прэзентацыі сваёй кнігі «Балахоўцы», 2014 год, фота Радыё Свабода
арганізаваў перадачу ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе дакументаў пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі (сумесна з «Вясной», BelPol і украінскімі партнёрамі);
як даследчык — адшукаў кіна-архівы Станіслава Булак-Булаховіча і фота з гісторыі Асобнага атраду БНР (выдадзеныя ў кнізе Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»), выдаў кнігу «Балахоўцы» (выйшла як асобны нумар часопіса Arche);
як актывіст — ініцыятар усталявання мэмарыяльнай дошкі на будынку ў Таліне, дзе ў 1920 годзе знаходзілася Амбасада БНР у Эстоніі, ініцыятар усталявання мемарыяльнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча ў Вільні;
як мэнеджар і крыэйтар — спрычыніўся да з’яўлення важных беларускіх медыйных незалежных праектаў («Tok» на nn.by, «Нацыянальная ідэя» на Еўрарадыё, Маланка Media ды інш.);
як эксперт у галіне правоў чалавека — удзельнічаў у стварэнні платформы грамадзянскага кантролю «Зубр», якая задакументавала парушэнні закона на прэзідэнцкіх выбарах-2020.