Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі

21.09.2022 19:00 - 21:00 secret place Бясплатнае

21 верасня ў Тбілісі аднаўляюцца сустрэчы клуба беларускамоўнага нэтворкінгу, дзе файна знаёміцца і гаманіць з цікавымі людзьмі на беларускай мове.



Дата: 21 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя), Тбілісі


 Вас чакае шмат прыемнасцей:

Можна пагутарыць на розныя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў (2-4 чалавекі). Тут абмяркоўваюць і важкія пытанні кшталту «Ці патрэбны трыбунал над злачынствамі сталінізму ў Беларусі?», і лёгкія асабістыя цікавосткі, напрыклад, «Ці падарожнічалі вы аўтаспынам?»

Будзе 3 раўнды размоў. Каб было пра што гутарыць, вядучая прапануе вам тры цікавыя пытанні, па якіх можна па чарзе выказвацца.

Калі жадаеце, зможаце пакінуць у паштовай скрынцы на стале ананімныя цыдулкі з прыемнымі словамі для суразмоўцаў. апрыканцы сустрэчы скрынкі ўскрываюцца і кожны атрымоўвае сваю прыемную пошту.



Уваход вольны. Рэгіструйцеся ў апытанцы на канале Клуба.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ