Прэзентацыя рамана Вікторыі Кляўко «Вырай» у Мінску

14.12.2025 15:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У нядзелю, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя рамана Вікторыі Кляўко «Вырай».


Раман «Вырай» – гэта гісторыя пра вяртанне дадому, да сваіх родных, да сябе. 

Галоўная гераіня пакідае Беларусь у пошуках лепшага месца для жыцця, выракаецца ўсяго, што яе звязвала з родным краем. 

Але аднойчы яна, вымушаная вярнуцца, пераасэнсоўвае сваё мінулае, ад якога так імкнулася ўцячы ў іншую краіну, і робіць лёсавызначальны выбар.

Вас чакае:

👉 прэзентацыя рамана «Вырай»;

👉 прагляд буктрэйлера;

👉 паблік-ток і абмеркаванне кнігі;

👉 розыгрыш кнігі, фірмоага мерча па матывах рамана і квітка на тэатралізаванае чытанне «Вырай. Чытка».

Кнігу на прэзентацыі нельга будзе купіць, але спадарыня Вікторыя з радасцю падпіша вашыя асобнікі.

Уваход - па чытацкім білеце ці пропуску сацыякультурнага цэнтра. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Nürnberg у Празе

14.02.2026 (19:30 - 21:30) Café V lese (Krymská 273/12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ