«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны

01.12.2017 18:30 - 18:30 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход вольны

Беларускі Калегіюм

Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў

Кнігарня Логвінаў

 

1 снежня 2017 – 18.30

 

«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны

 

Гутарка з Ірынай Дубянецкай

 

Вядучая: Таццяна Шчытцова

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання,

якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся

«Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі.

Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты “двайны ход” зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага “друкаванага слова” і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым – усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.

***

Ірына Дубянецкая

доктар тэалогіі, бібліістка, акадэмічная дырэктарка Беларускага Калегіюму

Таццяна Шчытцова

філосаф, прафесарка дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

***

Удзел у сустрэчы толькі на аснове папярэдняй рэгістрацыі.

Зарэгістравацца можна да 28 лістапада тут:

lohvinaupress@gmail.com,

з пазнакай «Гутарка з Дубянецкай»

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Гутарка будзе запісвацца на відэа.


Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ