Колер Беларусі – II: Міхал Анемпадыстаў у Гродна

10.11.2015 19:00 - 21:00 Этнакрама “Цудоўня” (В.Траецкая, 16) Бясплатнае

Папулярны расповед на тэму каларыстыкі ў кантэксце беларускай культуры ад Міхала Анемпадыстава  (Мінск)
В.Траецкая 16, “Крама Ц”
10 лістапада – 19.00

Працяг расповеду Міхала Анемпадыстава, вядомага беларускага дызайнера, графіка, фатографа, паэта, перакладніка і публіцыста, – пра ўстойлівыя колеравыя ўпадабанні ў культуры і мастацтве Беларусі, пачынаючы ад самых яе вытокаў да сярэдзіны ХХ стагоддзя, з кароткім аглядам папярэдняй часткі.
Што колеры могуць сказаць пра нас, нашае ўчора і сёння? А што кажам пра іх мы? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і ментальнасцю беларусаў? Як можна працаваць з колерам, прымаючы яго за “нацыянальны маркер”?
Запрашаем усіх, хто быў і не быў на папярэдняй імпрэзе. Гэта магчымасць задаць пытанні выбітнаму чалавеку і атрымаць цікавыя веды ў прыдатнай і зразумелай форме.

Уваход – дабрачыннае ахвяраванне (кампенсацыя дарогі выкладчыку і развіццё праекту)

«Найперш пэўныя колеры ўжываліся таму, што гэта – традыцыя. І “падабаецца/не падабаецца” шмат у чым завязана на традыцыі. Сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іх унутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць» – М.Анемпадыстаў (інтэрвью парталу tut.by)

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Фота: Глеб Лабадзенка

Даведка:

Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

24.03.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ