Коцікі свабоды ў Познані!

20.08.2022 - 04.09.2022 19:00 - 17:00 Barak Kultury (Aleje Marcinkowskiego 21) Бясплатнае

20 жніўня а 19-й у познанскай арт-прасторы «Barak Kultury» адкрываецца выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.



Дата: 20 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Barak Kultury, Aleje Marcinkowskiego 21, Познань

«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!», — кажа спадарыня Вольга.

На вернісажы выступіць беларуская спявачка Алена Каданава. Алена піша і спявае песні на трох мовах (беларуская, польская, руская), якія адлюстроўваюць розныя гісторыі з жыцця ў польскай эміграцыі.

Прыходзьце пазнаёміцца ды пагутарыць са спадарыняй Вольгай, натхніцца ды напоўніцца цеплынёй.

Выстава працягнецца па 4 верасня.

Уваход вольны!

Час працы арт-прасторы — пн-пт з 9.00 да 17.00.




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ