Круглы стол «Жанчыны супраць аўтарытарных і агрэсіўных рэжымаў: Іран, Беларусь, Расія» ў Парыжы

16.05.2023 18:30 - 20:00 мэрыя 13-й акругі (1 Pl. d’Italie) Бясплатнае

У аўторак, 16 траўня, у межах выставы «Жанчыны супраць вайны» адбудзецца дыскусія на тэму супраціву жанчын агрэсіі аўтарытарных рэжымаў унутры краіны і за яе межамі.



Дата: 16 траўня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: мэрыя 13-й акругі, 1 Pl. d’Italie, Парыж


Запрошаны да размовы:

Шырын Ардакан, адвакатэса, удзельніца Iran Justice

Вікторыя Лаўрынюк, даследчыца жаночых палітычных рухаў, актывістка-феміністка і праваабаронца, Беларусь

Віка Прывалава, мастачка, рэжысёрка, актывістка Фемінісцкага Антываеннага Супраціву, Расія

Мары Атала, дарадца 13-й акругі Парыжа, якая адказвае за правы чалавека.

Мадэратарка — Кацярына Алейнікава.

Уваход вольны, але раяць рэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ