Культура піцця беларусаў: смачная сустрэча з Аленай Мікульчык у Мінску

16.01.2025 18:30 - 20:30 (вул. Кісялёва, 38) 30 рублёў


16 студзеня, у чацвер, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Культура піцця беларусаў. Частка 2».



Як беларусы ставіліся да гарэлкі? 

Хто мог вырабляць напоі, а хто не? 

Чаму для беларусаў гарэлка акаянная, а не праклятая? 

Чаму беларусам было больш выгадна прадаць збожжа, чым гнаць гарэлку?


Вы даведаецеся: Легенду пра апосталаў Петра і Паўла, якія спусціліся з нябёсаў у беларускія балоты. 

Жыццё-піццё беларусаў пасля разделу Рэчы Паспалітай: новыя законы, дзяржаўная манаполія на гарэлку. Чаму беларусы трымаліся сухога закону. 

Гісторыю самага старажытнага напоя славян — пітнога мёду. Чаму мядовы месяц так называюць. 

Ерафеіч і ерафееўка. Лекавы напой. Хто прыдумаў, якая расліна абавязкова ўваходзіла ў складнік і ў чым розніца. 

Крупнік і крамбамбуля. Гісторыя, легенды, традыцыі. Гімн крамбамбулі. 

Французскі крэм дэ касіс і беларускі спатыкач. Што аб’ядноўвае знакамітага Эркюля Пуаро і вашу вясковую бабулю.

Яшчэ вас чакаюць: 

Дэгустацыя закускі — патэ з курынай печані з цыбулевым канфіцюрам на грэнках з алеем гані і мядовым соусам. 

Дадаткова па жаданні — дэгустацыя беларускай версіі крэм дэ касіс (напой з чорных парэчак), крупніку і ерафееўкі (+4 рублі).


Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі. 

Кошт — 30 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Паказ фільма «Гэты род надзеі» ў Таронта

14.01.2025 (15:00 - 17:00) John P. Robarts Research Library (130 Saint George Street)

Лекцыя «Сярэднявечны тэатр: магія, каханне і таямніцы» ў Мінску

18.01.2025 (14:00 - 16:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ