Першы фем-арт фестываль «ROAR WOMEN» у Варшаве

25.01.2025 10:00 - 19:00 Dom Kultury Środmieście (Smolna 9) Бясплатнае

25 студзеня ў Варшаве пройдзе фем-арт фестываль «ROAR WOMEN», створаны беларускімі арт-мэнэджэркамі і актывісткамі. Ідэя фестывалю нарадзілася вясной 2024 года, пасля трагічнай гібелі беларускай Лізы ў Варшаве. Кожная з удзельніц каманды ў сваім жыцці сутыкалася з рознымі формамі гвалту і, падобна Лізе, перажывае досвед міграцыі.


Дата: 25 студзеня 2025

Месца: Dom Kultury Środmieście (Smolna 9, Варшава)

Уваход на мерапрыемствы бясплатны, але па абавязковай рэгістрацыі.

«ROAR WOMEN» праект, які дае голас тым, хто сутыкнуўся з гвалтам, у бяспечным і падтрымліваючым асяроддзі. Асноўная мэта фестывалю — вывесці гэтую складаную і табуяваную тэму з «шэрай зоны», стварыць прастору для самавыяўлення, узаемападтрымкі і адкрытага дыялогу. «ROAR WOMEN» — гэта месца, дзе мастацтва становіцца інструментам для абмеркавання гендэрна-абумоўленага гвалту і спосабам падтрымкі пацярпелых. Назва фестывалю — гэта не крык аб дапамозе. ROAR («рык») сімвалізуе наш голас, які заўсёды быў з намі.

Што ў праграме?

12:00–13:30 — Адкрыццё фестывалю і дыскусія:

«Маўчанне або дыялог: ці можа мастацтва стаць інструментам для асэнсавання гендэрнага гвалту?» (на беларускай і польскай мовах з перакладам)

Удзельніцы: Караліна Дамагальская, Антаніна Сцебур, Паша Ежора

Мадэратарка: Дар’я Дабравольская

14:00–15:30 — Лекцыя Зузаны Янін:

«SHAME. Аб гвалце ў мастацтве» (на польскай мове)

16:00–17:30 — Майстар-клас па белых спевах (на польскай і беларускай мовах)

Вядучая: Дар’я Новік

18:00-19:00 — Чытанне п’есы «K*rwa» (на рускай мове з польскімі субтытрамі)

Рэжысёрка: Жэня Давідзенка

Актрысы: Анастасія Мядзелец, Жэня Давідзенка

19:00-20:30 — Паказ фільма ў супрацоўніцтве з Her Docs:

«Гісторыя аднаго кастынгу» (на нямецкай мове з польскімі субтытрамі)

20:30-21:30 — Абмеркаванне пасля фільма (на польскай мове з перакладам)

Эксперткі: Аліна Чыжэўска, Караліна Шчыпэк

Фестываль — гэта не толькі прастора для абмеркаванняў, але і рэальная дапамога. За апошнія паўгады ў Варшаве было зафіксавана 4 выпадкі нападу на мігрантак з Беларусі. І гэта толькі тое, пра што вядома.

У рамках фестывалю каманда падрыхтавала бясплатны анлайн-гайд «Побач» па самадапамозе для тых, хто сутыкнуўся з гвалтам за мяжой. У гайдзе ёсць інфармацыя аб фондах і арганізацыях, якія могуць дапамагчы, а таксама практычныя парады.

Арганізатары фестывалю спадзяюцца, што гэты інструмент стане падтрымкай для тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі ўдалечыні ад дома. Інфармацыю пра яго можна знайсці ў сацыяльных сетках фестывалю (ІнстаграмFacebook). Гайд даступны на беларускай і расейскай мовах.





Вам можа быць цікава

Выстава «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» у Мінску

14.02.2025 18:00 - 13.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Света Бень у Люксембургу

22.02.2025 (18:00 - 20:00) Le Quai Steffen (13 Place de la Gare, 1616)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ