Купалаўцы ў Беластоку!

12.10.2022 18:00 - 20:00 кінатэатр «TON» (Rynek Kościuszki 2) Бясплатнае

Неўзабаве ў Беластоку распачынаецца тэатральны фестываль «Напрамак Усход» — і каханенькія-родненькія Купалаўцы прывозяць свой свежы спектакль «Гусі-Людзі-Лебедзі» паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».



Дата: 12 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: кінатэатр «TON», Rynek Kościuszki 2, Беласток


Паказ адбудзецца ў наступную сераду, 12 кастрычніка, у кінатэатры TON! І бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра!

Фэст «Напрамак Усход» шосты год запар збірае спекталі, якія прадстаўляюць свету культуру памежжа. Глядзіце, які шыкоўны спіс удзельнікаў:

Театр драмі комедії на лівому березі Дніпра ( Театр драми і комедії на лівому березі Дніпра, Украіна)

Дзяржаўны драматычны тэатр імя Важы Пшавелы ў Тэляві ( თელავის თეატრი, Грузія)

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Габрыэла Сундукяна (Սունդուկյանի անվան ազգային ակադեմիական թատրոն, Арменія)

Нацыянальны тэатр у Бітале (Центар за култура Битола, Паўночная Македонія)

Гарадскі тэатр у Алітасе ( Alytaus teatras, Літва)

Тэатр «Золоті Ворота» ( Zoloti Vorota Teatr, Украіна).


Не прапусціце!





Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Прэзентацыі кніг «RozUM Media» ў Беластоку

18.04.2026 (18:00 - 20:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ