Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»

Сьпявак і аўтар песень Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе», прысьвечаны эўрапейскім гарадам, піша «Радыё Свабода».

Źmicier Vajciuškievič

Мінулы альбом з такой жа назвай выйшаў у 2024 годзе і быў прысьвечаны 10 беларускім месцам і гарадам — Іўю, Наваградку, Барысаву, Менску, Лідзе, Вушачам, а таксама Налібоцкай пушчы, Палесьсю, Сьвіцязю і Прыпяці.

У сёлетнім альбоме таксама дзесяць твораў. Яны прысьвечаныя эўрапейскім гарадам — Варшаве, Празе, Вільні, Кракаву, Рызе, Рыму, Бэрліну, Кёльну, Сопату і Гішпаніі. Альбом даступны для праслухоўваньня на партале open.spotify.com.

Улады Беларусі ў 2025 годзе ўключылі Зьміцера Вайцюшкевіча ў сьпіс выканаўцаў, чые песьні забаранілі выконваць у беларускіх караоке-барах.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць