Купалаўцы прэзентуюць спектакль «ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ» ў Любліне

17.06.2022 - 19.06.2022 19:00 - 18:00 тэатр Юліуша Асцервы (ul. Narutowicza 17) Бясплатнае


17, 18 і 19 чэрвеня Купалаўцы ставяць у Любліне спектакль «ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ» паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».


Дата і час:

17 чэрвеня — 19:00;

18 чэрвеня — 14:00;

19 чэрвеня — 18:00 (час мясцовы).

Месца: тэатр Юліуша Асцервы, ul. Narutowicza 17, Люблін

А 19-га чэрвеня, адразу пасля спектакля, будзе сустрэча з акцёрамі, а таксама з аўтарам раману Альгердам Бахарэвічам.

Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраванні на дабрачынны збор праекту «PAH — Polish Humanitarian Action». Арганізацыя дапамагае людзям, якія пакінулі свае дамы, забяспечвае іх харчаваннем, псіхалагічнай дапамогай і іншай падтрымкай.

У спектаклі граюць: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Аляксандр Гарцуеў, Эрык Арлоў-Шымкус, Сяргей Чуб, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік.

У ролі Лебедзя Мікалай Стонька, які далучыўся да трупы Купалаўцаў.

Музыка — Эрык Арлоў-Шымкус.

Святло — Мікалай Суркоў.

Сцэнаграфія — Аляксандра Канарска.

Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.




Вам можа быць цікава

Выстава “Наталля Дораш: Фотамагія” ў Мінску

05.02.2026 17:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Kurwadziki і Алесь Дзянісаў у Вільні

07.02.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ