Купалле пад Уроцлавам

21.06.2025 - 22.06.2025 12:30 - 02:00 «Leśniczówka» данат у 20 злотых


 У суботу, 21 чэрвеня, беларусы Уроцлава клічуць адсвяткаваць Купалле ў Леснічоўцы ў вёсцы Каменна. 



Праграма такая:
 
  •  12:30–13:30 прыезд, азнаямленне з месцам, гульні для дзяцей 
  •  13:30–16:30 майстар-класы: ткацтва, ганчарства, ладан-палачкі з зёлак (па запісе) 
  •  16:30–17:00 экскурсія ў музей польскага мастацтва 
  •  17:00 — пачатак абрадаў: вытаптванне травы, збор кветак, пляценне вянкоў, падрыхтоўка купальскага слупа і брамы 
  •  19:00–21:30 — рытуалы, танцы, гульні 
  •  21:30 — запальванне вогнішча, карагоды, песні 
  •  22:30 і далей — вольная праграма: скокі праз вогнішча, вянкі, пошукі папараць-кветкі 


 Вазьміце ежу і цёплую вопратку. 

 Як даехаць: 
  •  Аўто (каля 30 хв. ад Вроцлава, ёсць паркоўка) 
  •  Цягнік да Kąty Wrocławskie 20 хв. + трансфер да месца (8 км) 

 Начоўка: 
  • Намёт — бясплатна 
  •  У доме-музеі +15 злотых (вазьміце з сабой спальны мяшок і карымат) 



Кошт — данат у 20 злотых (уключае карыстанне біятуалетам, дровы, трансфер са/да станцыі, уваход у музей з экскурсіяй). Дзецям да 13 гадоў — бясплатна.

 Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Беларусь. Галасы забароненых кніг» у Варшаве

24.01.2026 12:00 - 07.02.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Чэмпіянат па фотабёрдынгу надыходзіць!

07.02.2026 (09:00 - 15:00) уся Беларусь

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ