Купальская ноч у Купалавым доме

24.06.2014 19:30 - 22:00 музей Янкі Купалы (вул. Купалы 4) 10 000 - 20 000 рублёў

У ноч на Івана Купалу, калі абуджаецца самая магутная жыватворная сіла зямлі, калі паляць вогнішчы і гарыць над карагодамі прасмаленае кола – “сонца”, а дзяўчаты пускаюць па рачной плыні вянкі, на кароткае імгненне ў лясной глухамані расцвітае пад абаронаю сіл зла папараць. Хто адолее іх, хто сарве гэтую агонь-кветку, той здабудзе шчасце людзям і сабе. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

24 чэрвеня 2014 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае сваіх наведвальнікаў адшукаць чароўную кветку папараці і сустрэць разам “Купальскую ноч у Купалавым доме”!

У праграме свята:

19.30–20.30 – гульня-віктарына “У пошуках папараць-кветкі” (па экспазіцыйных залах музея).
20.30–20.45 – “Спеўнае поле” – купальскія абрадавыя песні ў выкананні этна-фольк гурта “Guda”. Заспяваць ва унісон з майстрамі зможа кожны жадаючы!
20.30 –22.00 – майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў.
20.45–23.00 – купальскія абрадавыя песні, карагоды, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах сумесна з этна-фольк гуртом “Guda”.

Адшукайце сваю кветку шчасця ў Музеі Янкі Купалы!


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ