Куратарская экскурсія па выставе Сяргея Лескеця «Шэпт» у Мінску

03.11.2022 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 7 рублёў

Дужа ўпадабаная мінчукамі выстава «Шэпт» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў паціху набліжаецца да заканчэння, і яшчэ ёсць магчымасць наведаць экскурсію па ёй. У чацвер, 3 лістапада, куратарка выставы Дзіна Даніловіч ладзіць экскурсію па выставе «Шэпт».



Дата: 3 лістапада

Час: 18.30

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск

Дзевяць гадоў таму Сяргей Лескець задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі, і зараз яго праект з дапамогай фатаграфіі, відэа, гуку і аб’ектаў дапамагае гледачу далучыцца да старажытнай беларускай традыцыі.

Пра ягонае падарожжа ў таямнічае спадарыня Дзіна і распавядзе падчас экскурсіі — і дапаможа вам здзейсніць вашае.

Наведаць экскурсію можна па квітку ў музей: 7 рублёў — поўны, 3 рублі — льготны.


Толькі не забудзьцеся зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ