Кватэрнік «Na kuhne» ў Віцебску

23.12.2022 18:00 - 22:00 прастора «UPGRADE» (Кастрычніцкая, 2) ад 12 рублёў

У пятніцу, 23 снежня, у віцебскай арт-прасторы «Upgrade» — утульны калядны кватэрнік.



Дата: 23 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «UPGRADE», Кастрычніцкая, 2, Віцебск

Гэта як быццам вам зноў 8 гадкоў і вы вяртаецеся дадому позна ўвечары. Ногі прамоклі. Спяшаецеся, сцягваеце чаравікі, ледзь не падслізваецеся на ўласных соплях. кідаеце мокры ад поту шалік на крэсла з майкай, якая пахне рэзкім адэкалонам. Па тэлевізары ўжо даўно круцяць «Зіму ў Прастаквашна». Топаеце вы на кухню, а там бацька з сябрамі гучна ўспамінае маладосць пад гітару.

Замест кухні — утульная зала арт-прасторы. Замест баціных сяброў — «Цветы маленькой Иды», «Гражданин Земли», Люстра, Міця Чув і Ульяна. Замест радыё на фоне — лямпавы кінапаказ у чыл-зоне. ⠀

А яшчэ — адкрыты мікрафон, кіно, гарачая гарбата, цяпло, жывая (у розных сэнсах слова) музыка, маладосць.

Кошты: калі рэпостніце афішку імпрэзы — 12 рублёў, калі не — 15 рублёў. Для іншагародніх — зніжкі.

І рэгіструйцеся праз дырэкт прасторы!

P. S. І тэпцікі прыхапіце!







Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ