Квіз «Пытаннечкі» ў Беластоку

14.05.2026 18:00 - 20:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) Бясплатнае
У чацвер, 14 траўня, у Беластоку адбудзецца квіз «Пытаннечкі» з журналістам Паўлам Свярдловым.

Квіз прысвечаны мясцовай самаарганізацыі беларусаў у Польшчы.

Прапануюць адказаць на 40+ пытанняў пра роварныя сцежкі і зялёныя зоны, партыцыпацыйныя бюджэты і выбары мэраў, Магдэбург, Брэст, Беласток і шмат што іншае.

Прызы для пераможцаў будуць!

Запрашаюцца да ўдзелу каманды ад 2 да 5 чалавек, але можна далучацца і сола — арганізатары дапамогуць знайсці каманду на месцы.

Таксама вас чакае размова-абмеркаванне з блогерам Аляксандрам Кныровічам і палітычным аналітыкам, былым спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым.

Паразмаўляюць, як беларусам удзельнічаць у мясцовай дэмакратыі нават без грамадзянства. Можна будзе задаць пытанні і падзяліцца досведам.

Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Шпацыр «Музыка віленскіх паркаў» у Вільні

14.06.2026 (12:00 - 14:00) ля касцёла св. Ганны (Maironio g. 8)

Купалле пад Тбілісі

27.06.2026 (16:00 - 17:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ