Лабараторыя незнятага кіно з Аляксандрам Мартынюком у Мінску

11.06.2023 19:00 - 21:00 прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19) donation ад 5 рублёў

У нядзелю, 11 чэрвеня, у прасторы «Вершы» — лабараторыя незнятага кіно з заснавальнікам кінафэста «Нефільтраванае кіно» Аляксандрам Мартынюком.



Дата: 11 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск


Часам зняць фільм зусім не атрымоўваецца: не хапае часу, грошай, цярпення да чужой дурасці.

 Што ж рабіць з нерэалізаванымі ідэямі? Падзяліцца імі.

Каманда «Нефільтра» сабрала для вас наййлепшыя гісторыі, яшчэ не знятыя, затое іх аўтары гатовыя падзяліцца сваёй задумай і, магчыма, знайсці аднадумцаў.

Гледачы ж змогуць паўдзельнічаць творчай дыскусіі і паспрабаваць сфармуляваць уласную аўтарскую задуму.

У рэшце рэшт, кіно гэтая калектыўная творчасць — а ў кожным з нас жыве гісторыя, якая магла б стаць фільмам. Нават незнятым.


Уваход — donation ад 5 рублёў, рэгістрацыі не патрэбна.







Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Перформанс «Клішэ» ў Мінску

11.05.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас па валянні з воўны ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ