Лекцыя-дыскусія "Твой сямейны архіў, ці Што такое вернакулярная фатаграфія?" у Мінску

13.12.2025 16:00 - 17:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

У суботу, 13 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя-дыскусія "Твой сямейны архіў, ці Што такое вернакулярная фатаграфія?".


Магістарка гісторыі Ангеліна Маркіш распавядзе пра візуальны архіў, які адлюстроўвае жыццё людзей, іх культуру і штодзённасць.

Музеі захоўваюць мінулае, а альбомы - жыццё. Вернакулярная фатаграфія не прэтэндуе на вечнасць, яна проста беражліва збірае моманты, з якіх і складаецца наша гісторыя. 

Гэтыя фатаграфіі сапраўды адлюстроўваюць штодзённасць і створаны людзьмі для асабістага выкарыстання, выключаючы прафесійна-мастацкія працы.

Што важней: ведаць ці памятаць?

Вы зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца сваімі назіраннямі і зрабіць свой унёсак у вывучэнне беларускай вернакулярнай фатаграфіі. 

Магчыма, у вас саміх старыя фатаграфіі, пра якія вам бы хацелася расказаць. 

Квіткі - 20 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вечар беларускага фэнтэзі ў Мінску (16+)

22.01.2026 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ