Лекцыя «Еўрапейская фатаграфічная прастора» ў Варшаве і анлайн

18.02.2025 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае



У аўторак, 18 лютага, праект «Culture Makes» ладзіць у Варшаве лекцыю «Еўрапейская фатаграфічная прастора». Магчымы і анлайн-удзел.





Фатаграфія — гэта не толькі мастацтва, але і важны інструмент даследавання рэчаіснасці, культурнай ідэнтычнасці і сацыяльных зменаў.

 Якім чынам беларуская фатаграфія ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст?

 З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія аўтары і што можна зрабіць для развіцця фотасупольнасці?

 Пра гэта і не толькі распавядзе Яўген Атцецкі — фатограф, грамадзянскі журналіст і сузаснавальнік школы фатаграфіі ФШ1 у Мінску.

Падчас лекцыі абмяркуюць:


  • Што такое еўрапейская фатаграфічная прастора: фестывалі, інстытуцыі, конкурсы і фотакнігі.
  •  Як змяняецца медыум у кантэксце сучасных культурных трэндаў.
  •  Дэкаланіяльны падыход у фатаграфіі і яго значэнне.
  •  Якія магчымасці ёсць для беларускіх аўтараў у Еўропе?
  •  Што робіць ФШ1 для пашырэння фатаграфічнай супольнасці.



Лекцыя будзе цікавая фатографам і ўсім, хто цікавіцца візуальным мастацтвам і яго роляй у грамадстве.


Уваход вольны. Запісвайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ