Лекцыя «Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры» ў Мінску

26.02.2023 14:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў

У нядзелю, 26 лютага, у Мастацкім музеі — крутая лекцыя «Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры».



Дата: 26 лютага

Час: 14.00

Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск 


Гэта другая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку — этнафіласофію.

Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той створаны свет, над якім апякуецца чалавек, як фарміруюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, мудрагелістага Усяго, якое завецца Рэчаіснасцю. А таксама адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур.


Лектарка — Ірына Дубянецкая, старэйшая навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!

Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

«Лясныя Каляды» ў Таронта

11.01.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Цэнтр (524 St Clarens Ave)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ