Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 - 30.04.2027 10:00 - 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4) Бясплатнае
Будзеце ў Полацку — абавязкова завітайце на выставу графікі Арлена Кашкурэвіча ў галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Выстава прадстаўляе частку музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У экспазіцыі — 18 графічных аркушаў, выкананыя ў тэхніках літаграфіі і малюнка тушшу.

У кагорце заснавальнікаў сучаснага беларускага мастацтва асаблівае месца належыць Арлену Кашкурэвічу. Разам з паплечнікамі ён прымаў самы актыўны ўдзел у зацвярджэнні сучасных эстэтычных ідэалаў, новых тэм і вобразаў, мастацкіх сродкаў і форм, уласцівых графіцы.

З вялікім захапленнем мастак працаваў у жанры кніжнага знака і мініяцюры. Ім створаны не адзін дзясятак экслібрысаў для выдавецтваў, грамадскіх і прыватных бібліятэк пераважна ў тэхніцы лінагравюры.

Працуючы ў тэхніцы станковай графікі, мастак шмат увагі надаваў стварэнню вялікіх графічных цыклаў.

Выстава працуе па 30 красавіка 2027 года.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Канцэрт «Classics of Pop» ва Уроцлаве

22.08.2026 (20:00 - 22:00) Pub Salonik (Braniborska 2/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ