Лекцыя «Этрурыя мастацкая ці Гісторыя жывапісу Тасканы»

17.11.2021 - 18.11.2021 17:00 - 16:42 Нацыянальны мастацкі музей Бясплатнае

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў апошнія дні экспанавання выставы «Ёсць дзівосны край...» запрашае здзейсніць падарожжа ў Таскану.


На лекцыі моажна будзе пазнаёміцца з гісторыяй жывапісу гэтага рэгіёна, расказанай на старонках аднаго са знакамітых фаліянтаў XVIII стагоддзя — «Этрурыя мастацкая, ці Гісторыя жывапісу Тасканы, заснаваная на яе помніках, прадстаўленых у гравюры, з X стагоддзя да нашых дзён» (1791, 1795).

Наведнікі пазнаёмяцца не толькі з гравюрамі з гэтага цудоўнага выдання, майстрамі, якія іх стварылі, але і пачуюуь расповед пра жывапісныя арыгіналы і жывапісцаў эпохі Адраджэння.

Лекцыя адбудзецца 17 лістапада а 17-й гадзіне. Уваход па білеце ў музей.

Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/tbzjEG32HBqsmcc5A або тэлефоне +375173970163 абавязковая.

Падчас правядзення лекцыі доступ на выставу «Ёсць дзівосны край...» будзе магчымым толькі для тых, хто прайшоў рэгістрацыю.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Прэзентацыя альбома Валянціна Губарава ў Мінску

28.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ