Названы доўгі спіс Прэміі Арсенневай. Пераможцу абвесцяць 27 траўня

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць доўгі спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. З поўнага спісу прэтэндэнтаў журы адабрала дзесяць найлепшых, паведамляе bellit.info.

Premija imia Natalli Arsiennievaj

  • «2/3» — Фелікс Аксёнцаў (Hochroth, 2025)
  • «Анатомія» — Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)
  • «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)
  • «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
  • «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел)
  • «Праспект Нежалезнасці» — Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025)
  • «Кровазварот» — Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025)
  • «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» — Макс Шчур (SayBeat, 2025)
  • «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута (Hochroth, 2025)
  • «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny (Hochroth, 2025)

Абраныя кнігі дэманструюць багацце паэтычнай нівы, разнастайнасць стыляў, школ, кірункаў. Тут і ўвага да мовы як да матэрыялу і прасторы досведу, і спроба асэнсаваць сучаснасць ва ўсёй складанасці і шматпластовасці.

Вынікі прэміі будуць агучаныя 27 траўня ў прасторы Новага Тэатра ў Варшаве, дзе пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы.

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.

Партнёр цырымоніі: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава).

Пры падтрымцы фондаў «Estate of Vitaut Kipel» ды «Belarusian Charitable Trust».

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць