У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’явіцца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з фондам «Камунікат», адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, які займаецца захаваннем і распаўсюджваннем беларускай літаратуры. Пра адкрыццё кнігарні паведаміў Яраслаў Іванюк на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
Дата адкрыцця: 29 красавіка а 17:30
Уваход вольны
Сярод гасцей:
У вечар адкрыцця:
Кнігарня Kamunikat.org ЦБС — гэта не проста крама, а новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.