Лекцыя «Гарадскія ўборы XIV–XVI стагоддзяў у Беларусі» ў Мінску

21.06.2025 17:00 - 19:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў



У суботу, 21 чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя «Гарадскія ўборы XIV–XVI стагоддзяў у Беларусі»





Вы калі-небудзь задумваліся, як апраналіся жыхары сярэднявечнага Мінска? 


Вас чакае:
 

 Лекцыя ад навуковага супрацоўніка Музея гісторыі горада Мінска 

Даведаецеся аб модзе тых часоў, матэрыялах, колерах і фасонах, папулярных сярод гараджан. Адкуль бралі натхненне і як адзенне адлюстроўвала статус і род заняткаў. 

 Дэманстрацыя касцюма ад рэканструктара з клуба «Вейна» 

Рэканструктар прынясе копіі касцюмаў эпохі і раскажа аб працэсе яго стварэння, дэталях і асаблівасцях. Забудзьцеся пра джынсы і футболкі! 

Выпраўцеся ў падарожжа ў часе, каб зазірнуць у гардэроб сярэднявечных жыхароў беларускіх гарадоў. XIV-XVI стагоддзя — эпоха, калі мода была не проста спосабам прыкрыцца ад холаду, а магутнай заявай аб статусе, багацці і прыналежнасці да пэўнага кола.

Спікер — Аляксей Маркевіч, гісторык-археолаг, навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска. 


Кошт — 20 рублёў (уключае таксама прагляд экспазіцыі). Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

«Петля Пристрастия» і «Касіяпея» ў Батумі

04.07.2025 (19:00 - 21:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Street)

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Белавежскай пушчы

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Нацпарк «Белавежская пушча»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ