У чацвер, трэцяга ліпеня, у Хайдэльбергу адбудзецца сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?»
Мова — гэта больш, чым проста сродак камунікацыі, яна адначасова і выражэнне самасвядомасці, і інструмент улады.
Гэта асабліва відавочна на прыкладзе Беларусі, дзе мова глыбока палітычная — яна можа аб’ядноўваць, выключаць і фармаваць рэальнасць.
У аўтарытарных сістэмах мова часта інструменталізуецца, але ў той жа час застаецца сродкам супраціву і не абавязкова адлюстроўвае культурную ці палітычную прыналежнасць. Гэтае напружанне паміж мовай, уладай і прыналежнасцю ляжыць у аснове сустрэчы і заклікае даследаваць пытанні:
Наколькі звязаны мова і ідэнтычнасць (ідэнтычнасці), калі сама мова з’яўляецца палітычным пытаннем?
Якое значэнне гэта мае для жыцця людзей з Беларусі ў дыяспары — у Германіі і тут, у Хайдэльбергу?
Чаму мы, як міграцыйнае грамадства ў Германіі, можам навучыцца з гэтых дыскурсаў?
Гэтыя пытанні абмяркуюць літаратары Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева.
Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыць Лявон Вольскі.
Мадэратаркі — Наташа Шалуткевіч (KUB e.V.) і Іна Валіцкая (Razam e.V.).
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.