У суботу, 5 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.
«У нас сягоння Купалачка!»
Свята ў гонар летняга сонцавароту — адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў.
Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.
Хлопцы таксама не сядзелі склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.
Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе — і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.
Вас чакае: