У нядзелю, 10 траўня, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука «Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733–1735 гг.»
Бескаралеўе 1733 — 1735 гг. скончылася перамогай Аўгуста ІІІ над папулярным Станіславам Ляшчынскім, дзякуючы саксонскім і расійскім войскам.
Першыя крокі для перамогі Аўгуста ІІІ былі закладзены 14 верасня 1733 г., калі нязгодная з выбарамі каралем Станіслава Ляшчынскага шляхта пратэставала на варшаўскім падмесці Празе.
Наваградская шляхта складала каля 40 працэнтаў апазіцыі Ляшчынскаму і 5 кастрычніка 1733 г. стала асновай выбарцаў каралем саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пад імем Аўгуста ІІІ.
Заслугі наваградскай шляхты былі адзначаны і ў акце Генеральнай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста ІІІ, куды быў уключаны акт наваградскай канфедэрацыі.
І гэта зразумела, бо гэта адзіны выпадак у гісторыі Рэчы Паспалітай калі пазіцыя шляхты аднаго ваяводства мела выключнае значэнне для каралеўскіх выбараў.
Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы.