Лекцыя «Неглюбскі строй — ад мінуўшчыны да сучасных трэндаў» ў Мінску

03.05.2025 13:00 - 16:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

 У суботу, трэцяга траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца экскурсію па выставе і лекцыю з «адкрытай прымеркавай» «Неглюбскі строй — ад мінуўшчыны да сучасных трэндаў».





Гэтым разам праграма будзе складацца з дзвюх частак.

Напачатку прапануюць невялічкую экскурсію па выставе «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам», а пасля — лекцыю «Неглюбскі строй — ад мінуўшчыны да сучасных трэндаў», якую правядзе навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея Святлана Петрышэнка.

Падчас яе захапляльнага аповеду вы:

 

  • пачуеце пра бытаванне і фарміраванне Неглюбскага строю;
  •  раскрыеце таемныя сімвалы і абярэгі у адзенні;
  •  пабачыце поўны працэс апранання жаночага строю;
  •  зможаце прымераць элементы строю на сябе і зрабіць унікальныя фотаздымкі;
  •  даведаецеся, што з Неглюбскага строю модна па сёння.



Квіткі — 20 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі).
Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Дзень Волі на Кіпры

25.03.2026 (14:00 - 21:00) Paradiso di Eros

Дзень Волі ў Банскай-Быстрыцы

25.03.2026 (18:00 - 21:00) Кіно SNP / «Záhrada»

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

26.03.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ