Лекцыя «Рэвалюцыя пачуццёвага» ў Вільні (18+)

13.11.2023 18:00 - 19:30 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation
 

У панядзелак, 13 лістапада, у CreateCulture Space — лекцыя Дзяніса Петрыны «Рэвалюцыя пачуццёвага: меншасць як канцэптуальная катэгорыя пратэстных практык у мастацтве і палітыцы».




Дата: 13 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Прапануюць абмеркаваць ратэстнае мастацтва, якое практыкуецца ў рэгіёне Ўсходняй Еўропы і/ці выхадцамі з гэтага рэгіёна. 

У лекцыі будуць разгледжаны не такія відавочныя, але глыбінныя сувязі паміж мастацтвам і пратэстам праз зварот да паняццяў «меншасцяў» Жыля Дэлёза, «мікрапалітыкі» Фелікса Гваттары, «дысенсусу» Жака Рансьера і катэгорыі «астранення», якая стала сэнсавым ядром фармалізму. 

Тэарэтычныя палажэнні лекцыі будуць праілюстраваны прыкладамі рэвалюцыйных практык сучаснага мастацтва. 

Лектар — Дзяніс Петрына, PhD (філасофія), навуковы супрацоўнік Літоўскага інстытута даследаванняў культуры, лектар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. 


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ