Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 - 05.05.2026 18:00 - 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) 6 BYN
У аўторак, 14 красавіка, у Гарадзенскай выставачнай зале адкрываецца выстава Ніны Чурабы «Паравіны года».

Ніна Чураба — мастачка, якая вырасла ў атмасферы творчасці, але доўга ішла да свайго сапраўднага паклікання. Дызайнерка, выкладчыца, чаліня Беларускага саюза дызайнераў — і, нарэшце, аўтарка, чые карціны гавораць з гледачом на мове адчуванняў.

Яе працы — гэта ціхая радасць ад кветкавага луга, паэзія заснежанага поля і трапятанне перад кожным апельсінам. Лірычныя пейзажы і «кветкавая» серыя, дзе кожны букет — асобная музычная фраза.

Калі вы стаміліся ад гарадской мітусні і хочаце дакрануцца да прыгажосці — гэта выстава для вас.

Квіткі — 6 рублёў поўны, 5 і 4 рублі льготны.

Працуе выстава да 5 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Дыялог з часам» у Мінску

29.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ