Лекцыя «Старажытны горад на зямлі радзімічаў» з Гомелі

13.04.2023 17:30 - 19:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) 5 рублёў

У чацвер, 13 красавіка, у палацы Румянцавых і Паскевічаў будзе новая файная лекцыя «Старажытны горад на зямлі радзімічаў» ад гомельскіх археолагаў у межах не меней файнай выставы «Старэй за 1142».



Дата: 13 красавіка

Час: 17.30

Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель

«Старажытны горад на зямлі радзімічаў» — гэта ўжо трэцяя сустрэча, якая распавядзе пра чарговы этап гомельскай гісторыі.

Будуць гутарыць пра часы, абвеяныя легендамі: калі на нашай зямлі з’явіліся славянскія насельнікі.

Вы даведаецеся пра самы ранні зафіксаваны археолагамі на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гомеля дом, які з’явіўся не пазней за 1400 гадоў таму. Дзе менавіта ён размяшчаўся? Як ён выглядаў? Каму належаў? Чым займаліся яго ўладальнікі?

Адказы на гэтыя і іншыя пытаннечкі атрымаеце падчас лекцыі.

Зірніце на Гомель вачыма археолага!

Уваход — па квітку ў музей.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ