У нядзелю, 30 жніўня, Dissidentby і Volnyja ладзяць у Беластоку ёгу для былых палітвязняў.
Пасля перажытага траўматычнага досведу напружанне і трывога застаюцца не толькі ў галаве, але і ў целе. Цела нібы «памятае» стрэс і часта не адпускае яго само.
Ёга — гэта мяккі спосаб вярнуцца да сябе. Спакойны рух дапамагае скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе. А калі робіш гэта не сам-насам, а побач з іншымі, лягчэй становіцца і на душы.
Заняткі будзе праводзіць прафесійная трэнерка з досведам больш за 5 гадоў.
Досвед ёгі не патрэбны! Прыходзьце, нават калі ніколі не разгортвалі карымат.
Працягласць — 1 гадзіна. Не забудзьцеся спартовую форму, а астатняе забяспечаць.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.