Лекцыя «Традыцыйныя святы: Каляды» ў Мінску

12.01.2025 16:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў
 
У нядзелю, 12 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца лекцыя «Традыцыйныя святы: Каляды».



 Ёю распачынаецца новы цыкл лекцый «Традыцыйныя святы». 

Адно за адным, напрацягу года будуць разглядаць асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. 

Будзе аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. 

А таксама пакажуць фрагменты этнаграфічных фільмаў па тэмах лекцый. 

Пачнуць, вядома, з Каляд.


Квіткі — 8 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна. 




Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Маска Казы» ў Батумі (6+)

11.01.2025 (16:00 - 18:00) Granat space (Джавахішвілі 52а)

Джаз і лаціна ў мінскім планетарыі

17.01.2025 (19:00 - 20:00) планетарый (вул. Фрунзэ, 2)

Гістарычная гасцёўня «Дакраніся да гісторыі і раскошы» ў Свяцку

18.01.2025 (14:00 - 16:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў (Гарадзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ