Абвешчаны конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў(-ц), аспірантаў(-ак) і выкладчыкаў(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.


«EU4Belarus — SALT III»

Мэта конкурсу — кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яе інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.

Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.

Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галінах навуковай дзейнасцi.

Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.

Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?

Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.

Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года. 

Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.